РУ БЕ EN DEU

НОУ "Почемучки"

ПАЛАЖЭННЕ АБ НАВУКОВЫМ ТАВАРЫСТВЕ НАВУЧЭНЦАЎ «ЧАМУЧКІ»

Статут

Аналіз дзейнасці

                  АНАЛІТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ НТН                  

ПА ВЫНІКАХ 2022/2023 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

 

       Работа  з адоранымі і здольнымі  навучэнцамі, іх пошук, выяўленне і развіццё - адзін з найважнейшых аспектаў работы ўстановы адукацыі. Яна прадугледжвае мэтанакіраваную работу з адоранымі  навучэнцамі, пачынаючы з дзіцячага сада і  да ўсвядомленага выбару жыццёвага шляху, таму ўрочная і пазаўрочная дзейнасць будуецца так, каб кожны  навучэнец мог праявіць свае магчымасці ў самых розных сферах  дзейнасці.

   З мэтай выяўлення і падтрымкі адораных і захопленых асновамі навук  навучэнцаў, якія імкнуцца да навуковай дзейнасці, ва ўстанове адукацыі дзейнічае навуковае таварыства навучэнцаў (НТН) “ЧАМУЧКІ”.

    Навуковае таварыства навучэнцаў – гэта добраахвотнае аб'яднанне навучэнцаў, якія імкнуцца да ўдасканалення сваіх ведаў у пэўнай галіне навук, да развіцця творчых здольнасцяў, мыслення, інтэлектуальнай ініцыятывы, самастойнасці, аналітычнага падыходу да ўласнай дзейнасці, да набыцця ўменняў і навыкаў навукова-даследчай работы пад кіраўніцтвам выхавальнікаў і настаўнікаў.

Дзейнасць НТН у 2022/2023 навучальным годзе была накіравана на вырашэнне наступных задач:

  • фарміравання адзінага школьнага навуковага грамадства са сваімі традыцыямі;
  • ранняга раскрыцця інтарэсаў і схільнасцяў навучэнцаў да навукова-пошукавай дзейнасці, паглыбленая падрыхтоўка  да яе;
  • стварэння ўмоў для развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцяў выхаванцаў і навучэнцаў розных узростаў;
  • дыягностыкі адоранасці навучэнцаў, ажыццяўленне іх падтрымкі ў рамках адукацыйнага працэсу;
  • прапаганда дасягненняў навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва.

Работа ў НТН праводзілася ў розных формах:  індывідуальная дзейнасць з выхаванцамі і навучэнцамі, групавая  і масавая (канферэнцыі, алімпіяды).

На занятках НТН выхаванцы і навучэнцы вырашалі нестандартныя і алімпіядныя задачы, знаёмяцца з навінкамі літаратуры па прадметах, рыхтаваліся да ўдзелу ў школьных, раённых і абласных НПК. Развіццё здольнасцяў выхаванаў і  навучэнцаў, праца з адоранымі дзецьмі будуецца праз сістэму факультатыўных заняткаў, індывідуальных заняткаў,  сумеснае прадуктыўнае ўзаемадзеянне выхавальніка і выхаванца,  настаўніка і вучня на вучэбных занятках.

У НТН у  2022/2023 навучальным годзе  налічвалася 20 чалавек. Вучні нашай школы – члены НТН прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і алімпіядах, працавалі над даследчымі работамі.

Работа ў НТН  мае для выхаванцаў і навучэнцаў  практычнае значэнне. Па-першае, выхаванцы і  навучэнцы далучаюцца да свету навукі, набываюць навыкі даследчай працы; па-другое, у іх з'яўляецца магчымасць прадэманстраваць найбольш цікавыя працы; па-трэцяе, яны могуць прадставіць працы для ўдзелу ў гарадскіх, абласных і міжнародных канферэнцыях і конкурсах.

Вынікам даследчай дзейнасці навучэнцаў становяцца традыцыйныя навукова-практычныя канферэнцыі, якія праводзяцца штомесяц. Таварыства працуе на дастатковым узроўні. Штогод навучэнцы становяцца прызёрамі міжнароднага дыстанцыйнага конкурса работ даследчага характару «SIENCE START» (РФ). 2023 год – дыплом І ступені (Скалабан С., ІІІ клас). Работа Брылеўскай К., навучэнкі ІІІ класа, адзначана дыпломам І ступені ў міжнародным конкурсе даследчых работ “Эўрыка” (РФ), настаўнік Кунцэвіч Г.М. 

У сакавіку 2023 года Паўлін Максім атрымаў дыплом ўдзельніка Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнага кірунку на базе НДАЦ “Зубраня”

Даведачна. 2021/2023 навучальны год: 6 удзельнікаў з іх 2 дыпломы Міхалковіч М., настаўнік Галоўчык А.К.). Навучэнка IІI класа дыпламант (III ступень) міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу работ даследчага характару «SCIENCE START 2022» (РФ) (настаўнік Зяневіч В.В.). 2020/2021 навучальны год: раённы фестываль работ даследчага характару дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў  «Я - даследчык» – навучэнка IV класа – фіналіст конкурсу (настаўнік Суворава Н.М.), навучэнец II класа дыпламант (III ступень) міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу работ даследчага характару «RESEARCH START 2020/2021» (РФ) (настаўнік Зяневіч В.В.).

Дыпломам ІІІ ступені адзначана работа Басарановіч А., навучэнка VII класа, у раённым конкурсе навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (настаўнік Мазоль Т.І.).

 Даведачна. 2022/2023 навучальны год: дыплом ІІ ступені (Ярмоліч К., навучэнка VIII класа) ў конкурсе даследчых работ “Пад знакам ХХІ стагоддзя”  па нямецкай мове (настаўнік Гохар В.А.). Работа прыняла ўдзел у абласным этапе. У 2021/2022 навучальным годзе работа Ярмоліч К. (настаўнік Рабая Н.І.) і Міхалковіча М. (настаўнік Галоўчык А.К.) прайшлі ў ІІ этап і адзначаны сертыфікатамі.

 На працягу навучальнага года члены НТН прымалі актыўны ўдзел   ў алімпіядах, творчых конкурсах, віктарынах. Назіраецца нізкая актыўнасць удзелу навучэнцаў у конкурсах  даследчых работ.  Гэта застаецца прыярытэтнай задачай на наступны навучальны год. 

У наступным навучальным годзе  трэба праводзіць практычныя заняткі і семінары па даследчай дзейнасці з педагогамі і навучэнцамі, выхавальнікамі і выхаванцамі. Праблемным застаецца выкананне работ практычнай накіраванасці. Неабходна звярнуць увагу на пастаноўку праблемы і гіпотэзы. Больш увагі надаваць якасці падрыхтоўкі матэрыялаў даследчых работ.

 

Вынікі ўдзелу навучэнцаў  ў конкурсах, алімпіядах за 2022/2023  навучальны год

Дата

Назва

Прозвішча, імя

Клас

Вынік

Кіраўнік

1

01-05.10.2022

Міжнародная віктарына “Совушка”

“Народы Расіі”

Ермаковіч Анастасія

Мелешко Максім

Пратасеня Яраслаў

Пашкевіч Мілана

4

Дыплом 3 ступені

 

Дыплом 3 ступені

Дыплом 3 ступені

Дыплом 2 ступені

Зяневіч В.В.

2

24-27.10.2022

Міжнародны конкурс

“Чалавек і свет”

Дзеравянка Іван

Зажэка Канстанцін

Святагор Кірыла

Пашкевіч Мілана

4

Дыплом 1 ступені Дыплом 1 ступені Дыплом 1 ступені Дыплом 1 ступені

Зяневіч В.В.

3

01-05.11.2022

Міжнародная віктарына “Совушка”

“Чырвоная кніга Расіі”

Малькевіч Іван

Зажэка Канстанцін

 

4

Дыплом 2 ступені     Дыплом 3 ступені

Зяневіч В.В.

4

Лістапад, 2022

Міжнародны конкурс малюнкаў “Намалюй ёлку”

Ермаковіч Анастасія

Мелешко Максім

Пратасеня Яраслаў

Пашкевіч Мілана

Прахорык Уладзімір

Пратасеня Карына

4

 

4

 

2

Сертыфікат удзельніка

Зяневіч В.В.

5

Лістапад, 2022

Усерасійскі конкурс  дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці

“Навагодні цуд”

Ермаковіч Анастасія

Мелешко Максім

Пратасеня Яраслаў

Пашкевіч Мілана

Святагор Кірыла

Прахорык Уладзімір

Малькевіч Іван

Зажэка Канстанцін

Дзеравянка Іван

Скалабан Сафія

Нагарняк Сцяпан

Леўкавец Мар’яна

Ішчанка Анастасія

Мартышаў Нікіта

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

1

1

2

1

Грамата

Зяневіч В.В.

6

01-05.12.2022

Міжнародная віктарына “Совушка”

“Будова цела чалавека”

Ермаковіч Анастасія

Мелешко Максім

Пратасеня Яраслаў

Пашкевіч Мілана

Дзеравянка Іван

Святагор Кірыла

Зажэка  Канстанцін

4

Дыплом 2 ступені Дыплом 1 ступені Дыплом 1 ступені Дыплом 2 ступені

Дыплом 3 ступені

Дыплом 2 ступені

Дыплом 2 ступені

Зяневіч В.В.

7

Снежань, 2022

Міжнародны конкурс па літаратуры

“Залатая рыбка””

Пашкевіч Мілана

Дзеравянка Іван

Малькевіч Іван

Зажэка  Канстанцін

4

Дыплом 1 ступені

Зяневіч В.В.

8

Снежань, 2022

Міжнародны навагодні конкурс  сямейнай творчасці

“Майстэрня Дзеда Мароза”

Пратасеня Яраслаў

Святагор Кірыла

Курда Яўгенія

4

 

3

Сертыфікат

Зяневіч В.В.

9

01-05.01.2023

Міжнародная віктарына “Совушка”

“Правілы бяспекі на льду”

Пашкевіч Мілана

4

Дыплом 2 ступені

Зяневіч В.В.

10

01-05.02.2023

Міжнародная віктарына “Совушка”

“З’явы прыроды”

Ермаковіч Анастасія

Пратасеня Яраслаў

Пашкевіч Мілана

Дзеравянка Іван

Святагор Кірыла

Зажэка  Канстанцін

Малькевіч Іван

Прахорык Уладзімір

4

Дыплом 1 ступені Дыплом 2 ступені Дыплом 2 ступені

Дыплом 3 ступені

Дыплом 3 ступені

Дыплом 1 ступені

Дыплом 2 ступені

Дыплом 3 ступені

Зяневіч В.В.

11

Люты, 2023

ІV Міжнародны конкурс даследчых работ навучэнцаў

“SCIENCE START 2023”

Скалабан Сафія

3

Дыплом 1 ступені

Кунцэвіч Г.М.

12

Люты, 2023

Усерасійскі конкурс  малюнкаў

“Абаронцы Айчыны”

Скалабан Сафія

Дзеравянка Іван

Ермаковіч Анастасія

Зажэка Канстанцін

Малькевіч Іван

Мелешко Максім

Пратасеня Яраслаў

Пашкевіч Мілана

3

4

 

 

 

 

 

Сертыфікат

Зяневіч В.В.

 

 

 

 

свернуть

Запрашаем на пасяджэнне

ПАСЯДЖЭННЕ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ «ЧАМУЧКІ»

2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

№ п/п

Тэма   пасяджэння

Дата

Адказны

1

«Чароўны свет магніта»

Верасень-кастрычнік, 2023

Балматкова  С.С.,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

 

2

«Чароўны свет мёду»

Верасень-кастрычнік, 2023

Зяневіч В.В.,                                         настаўнік пачатковых класаў 

 

3

«Акружаючы свет»

Лістапад-снежань, 2023

Махвееня В.А.,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

 

4

«Займальная хімія»

Лістапад-снежань, 2023

Кунцэвіч Г.М.,

настаўнік пачатковых класаў 

5

«Чараўніцтва з содай»

Студзень-сакавік,  2024

Калыбіна А.С.,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

 

6

«Просты няпросты паветраны  шар»

Студзень-сакавік,  2024

Суворава Н.М.,                                      настаўнік пачатковых класаў 

7

«Свет  - наш сябар»

Красавік-май,  2024

Калыбіна А.С.,

выхавальнік дашкольнай адукацыі 

8

«Чароўнае яйка»

Красавік-май,  2024

Шчарбіна Д.С.,                                                                                                         настаўнік пачатковых класаў 

 

МЕТАДЫЧНАЯ РАСПРАЦОЎКА

пасяджэння навуковага таварыства навучэнцаў “Чамучкі”

“Чараўніцтва з содай

 УВЯДЗЕННЕ

Сёння усе  ведаюць, што харчовая сода - аднолькава карысны прадукт                і ў кулінарыі, і ў побыце, і ў народнай медыцыне. Гэты прадукт прадаецца сёння ва ўсіх крамах, таму пытання “Дзе купіць соду?” звычайна не ўзнікае.

Спосабаў ужывання гэтага рэчыва, дзякуючы яго ўніверсальнасці, сапраўды вялікае мноства. Але  пойдзе размова не толькі аб спосабах прымянення.

І сёння вы даведаецеся  пра самыя нечаканыя і цікавыя факты аб содзе, такія, пра якія нават, і падумаць не маглі!

Для пацверджання   гіпотэзы трэба вырашыць наступныя задачы:

  1. Вывучыць літаратуру, даведацца, што такое “сода”.
  2. З чаго яе вырабляюць? Карысць і шкода.
  3. Правесці доследы (пазнаёміцца ​​з уласцівасцямі соды).
  4. Прааналізаваць атрыманую інфармацыю і на падставе назіранняў зрабіць высновы.

Мэта: пазнаёміць дзяцей з уласцівасцямі соды праз правядзенне доследаў.

 

Асноўная частка

  • Што такое сода

Мы звярнуліся да літаратуры і інтэрнэту для таго, каб удакладніць значэнне слова “сода”. Са слоўніка мы даведалася, што сода – гэта белы крышталічны парашок, без колеру і паху, выкарыстоўваецца ў побыце.

 

  • З чаго яе вырабляюць?

З інтэрнэту мы даведаліся, што сода выраблена з розных хімічных саставаў. І мы вырашылі разам з дзецьмі правесці доследы з содай.

Для правядзення доследаў неабходна: сода, фарба, воцат, бутэлькі пластмасавыя, цукар, лыжкі, мыйны сродак, рыс, шкляначкі, паветраныя шарыкі, цытрынавая кіслата, содавыя бомбачкі, тазік.

 

1.3.  Карысць і шкода

Мы пазналі, чым карысная і шкодная сода. Соду выкарыстоўваюць для адбельвання зубоў, у кулінарыі,  сода добра выдаляе тлустыя плямы на вопратцы, выкарыстоўваецца пры мыцці посуду і каштоўнасцяў, прыбірае боль у горле, содавыя ванны змякчаюць скуру.

Чым шкодная сода:

  • можа выклікаць алергію;
  • нельга выкарыстоўваць у вялікай колькасці;
  • частае выкарыстанне можа “сцерці” зубную эмаль;
  • трапленне соды ў вочы;
  • доўгае ўжыванне ўнутр выклікае млоснасць.

Практычная частка

 

Вопыт №1. Газіроўка

Кампаненты: вада ў шкляначцы, цытрынавая кіслата, цукар

 Спосаб выраба: У шклянку з вадой наліваем цытрынавую кіслату, ён нам неабходзен для досведу. А вы насыпце ў свае шклянкі 1 чайную лыжку цукру і размяшайце. Цяпер самае галоўнае: пакладзяце 1 чайную лыжку соды. Што адбываецца?

Вынік: Калі цытрынаваная кіслата у вадзе злучаецца з содай – з’яўляюцца бурбалкі газу, і вада пачынае шыпець. Таму гэты напой называецца газіраваным. Пасля рэакцыі можна піць газіроўку.

 

Вопыт №2. Маляванне на содзе.

Кампаненты: сода, сподак, фарба, вада

Для пачатку, трэба насыпаць соду ў шырокую страву і раўнамерна    яе размеркаваць. А далей бярэм фарбу і разводзім яе з вадой і капаем   на соду.

 

Вынік: Які робіцца выснова, што на содзе можна намаляваць прыгожыя ўзоры.

 

Вопыт №3. Танцуючы рыс

Кампаненты: рыс, сода, вада ў шкляначцы, лыжка, воцат.

Спосаб выраба: У ваду дадаем цёмны рыс (можна любыя крупы) - крупы асядае на дно. Затым дадаем лыжку соды, старанна размешваем. Пачынаем уліваць у шклянку воцат.

 

Вынік: Кожная рисинка пакрываецца маленькімі шарыкамі і пачынае “танчыць” у шклянцы, паднімаючыся ўверх, а затым, апускаючыся ўніз.

 

Вопыт №4. Содавыя бомбачкі

Кампаненты: содавыя бомбачкі, цытрынавая кіслата, вада  ў шкляначцы

Спосаб выраба: Для гэтага досведу неабходна загадзя злепленыя содавыя бомбачкі. І кідаем у кіслую ваду і глядзець, як яны пачынаюць шыпець і тапырыцца і паступова афарбоўваць ваду.

 

Вынік: З дапамогай содавых рознакаляровых бомбачак можна афарбаваць ваду.

 

Вопыт №5. Сода раствараецца ў вадзе.

Кампаненты: шкляначка з вадой, сода

Спосаб выраба: У шклянку з лядоўні вадой высыпаць чайную лыжку соды, размяшаць яе і ўважліва паназіраць за тым, што адбываецца.

 

Вынік: Сода раствараецца ў вадзе.

 

Вопыт №6. З чаго складаецца сода?

Кампаненты: сода, цукар

Спосаб прыгатавання: Дзеці разглядаюць соду і цукар і параўноўваюць. З чаго складаецца сода? (З маленькіх пясчынак, крышталікаў). Мы з вамі разглядалі крышталі цукру. Якія крышталі буйнейшыя – соды ці цукры? (Крышталі цукру буйней).

Вынік: Сода складаецца з крышталяў і яны драбней, чым крышталі цукру.

Заключэнне

У ходзе сваёй працы дзеці зразумелі, што нават з простых рэчаў можа атрымацца шмат цікавага.

У выніку праведзеных доследаў мы атрымалі станоўчыя эмоцыі. Зрабілі высновы аб карысці і шкодзе соды. Даведаліся шмат новых уласцівасцяў соды і многае іншае!

 

 

 

свернуть

Нашы дасягненні

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Конкурс работ даследчага характару

Дзелімся вопытам

Дзейнасць навуковавга таварыства навучэнцаў "Чамучкі" актыўна трансліруецца ў сродках масавай інфармацыі, а таксама шляхам правядзення метадычных сустрэч
развернуть

Метадычная сустрэча з настаўнікамі пачатковых класаў Любанскага раёна

“Сістэма работы настаўніка пачатковых класаў: інтэлектуальнае развіццё, даследчая дзейнасць. Удасканаленне метадычных кампетэнцый педагогаў праз правядзенне майстар-класаў  і метадычных сустрэч”

 

Программа встречи:

 

9.00 - 9.05 – приветствие гостей

9.05 – 9.10 – обзор кабинетов начальных классов

9.10 – 9.15 – кофе-пауза

9.15 – 9.25 – выступление «Система работы учебно-методического объединения учителей начальных классов»

9.25 – 9.30 – Видеоролик «Использование презентации с DragAndDrop на учебном занятии»

9.30 – 9.50 «Мастер-класс: «Работа с презентацией со встроенным макросом DragAndDrop»;

«Создание интерактивного плаката»

9.50 – 10.00 – практикум «ШНО «Почемучки»»

10.00 – 10.10 – Рефлексия

 

 

свернуть

Интернет-ресурсы: