РУ БЕ EN DEU

XIII педагогический марафон "Педагог - качество, доступность и развитие"

12.04.2024
Учреждением образования в рамках марафона были представлены результаты работы профильного класса аграрной направленности. Также была отмечена важная роль профильного обучения в профориентации учащихся, мотивации поступления их в высшие учебные заведения. Немаловажным стало и то, что аграрное направление - это приоритетное направление в профильном образовании сельских школ. Организация профильного обучения - качество, надёжность, результат!

          Ва ўстанове адукацыі «Зажэвіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна» створаны ўмовы для рэалізацыі профільнага навучання. Арганізавана работа 11 класа аграрнай накіраванасці. Установа адукацыі мае станоўчы вопыт рэалізацыі профільнага навучання аграрнай накіраванасці. Гісторыя профільнага навучання пачынаецца з 1 верасня 2019 года, калі навучэнец 9 выпускнога класа выказаў жаданне атрымаць прафесію па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына». Было прынята рашэнне адкрыць профільны клас аграрнай накіраванасці. Кадравы патэнцыял: настаўнікі бларускай мовы і біялогіі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стаж працы звыш 15 гадоў.

       2019/2020, 2020/2021 навучальныя гады: 10, 11 профільны клас аграрнай накіраванасці. Навучаецца 3 навучэнцы. На павышаным узроўні вывучаюцца вучэбныя прадметы «Беларуская мова» і «Біялогія».

  • навучэнцы 11 профільнага класа аграрнай накіраванасці прынялі ўдзел у дыстанцыйным мерапрыемстве АГРАГІАДА (УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» (2020 год) у дыстанцыйным фармаце). У рамках мерапрыемства навучэнцы здзейснілі віртуальны квэст па мясцінах Беларусі. Пазнаёміліся з работай агракласаў;

     - наладжваецца супрацоўніцтва з установамі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

  • супрацоўніцтва з ААТ «Добрыца»;
  • навучэнцы актыўныя ўдзельнікі раённага свята «Дажынкі», «Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі» і г.д.

      ВЫНІК ПРАЦЫ: 1 навучэнец (33,3 %) студэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына». Гэта быў адзін выпускннік аграрнага класа Мінскай вобласці, які паступіў на сельскагаспадарчую спецыяльнасць.

    2022/2023, 2023/2024 навучальныя гады: 10, 11 профільны клас аграрнай накіраванасці. Навучаецца 4 навучэнцы. На павышаным узроўні вывучаюцца вучэбныя прадметы «Беларуская мова» і «Біялогія».

Навучэнцы асвойваюць прафесіі аграрнага профілю на факультатыўных занятках «Уводзіны ў аграрныя прафесіі», далучыцца да тонкасцяў працы аграрнага профілю дапамагае работа на прышкольным участку, дзе навучэнцы вырошчваюць гародніну для школьнай сталовай. Так яны асвойваюць асаблівасці вырошчвання раслін.

        З мэтай развіцця цікавасці да прафесій аграрнага профілю ў снежні 2023 года арганізавана экскурсія на прадпрыемства «Мінскі трактарны завод».

      Арганізавана супрацоўніцтва з ААТ «Добрыца» - сельскагаспадарчай арганізацыяй. Навучэнцы знаёмяцца з рознымі прафесіямі сельскагаспадарчага профілю шляхам удзелу ў суботнім прафесійным экспрэсе «Адзін дзень з жыцця аграрыя». Такім чынам адбылося знаёмства з прафесіяй механізатара. Варта адзначыць, што нашы навучэнцы выбіраюць для навучання ўстановы адукацыі, дзе можна атрымаць прафесію трактарыста. Заклюданы дамовы ў вобласці прафарыентацыі з установамі адукацыі «Любанскі дзяржаўны каледж», «Слуцкі дзяржаўны каледж». Нашы выпускнікі з'яўляюцца навучэнцамі і выпускнікамі дадзеных устаноў адукацыі і плануюць паступленне ў 2024 годзе ў Любанскі дзяржаўны каледж.

     Суботні прафесійны экспрэс даў магчымасць навучэнцам пазнаёміцца з прафесіяй жывёлавода. Работнікі ААТ «Добрыца» падрабязна расказалі навучэнцам аб асаблівасцях работы на малочна-таварнай ферме. Дзякуючы такой форме работы навучэнцы пазнаёміліся з работай дырэктара, інжэнера па ахове працы, бухгалтара, эканаміста. У красавіку запланаваны суботні прафесійны экспрэс на палі з мэтай знаёмства  з прафесіяй агранома.

       У кастрычніку 2023 года адбылася сустрэча работнікаў ААТ «Добрыца» і навучэнцаў. Яны прынялі ўдзел у Ток-шоў да дня работнікаў сельскай гаспадаркі «Гераічная праца аграрыя. У чым сакрэт?».

          Дзякуючы мэтанакіраванай прафарыентацыйнай рабоце   50 % выпускнікоў 11 аграрнага класа плануюць звязаць сваё жыццё з аграрнымі  прафесіямі і стаць студэнтамі УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт». 

     У 2023 годзе навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у фотаконкурсе «Малая радзіма – вялікія справы!». Атрымалі сертыфікаты, дыпломы і прызы.    З установай адукацыі заключана дамова ў вобласці прафарыентацыі.         

                  

      Варта адзначыць супрацоўніцтва з УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт». Навучэнцы штогод выбіраюць спецыяльнасці аграрнага профілю (2 выпускнікі – студэнты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, атрымліваюць спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына» і «Ахова раслін»).  Кіраўніцтва ўніверсітэта выказала падзяку кіраўніцтву ўстановы адукацыі за выніковую прафарыентацыйную работу.

     З мэтай трансляцыі вопыту па развіцці аграрнага накірунку ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у Аграфоруме ў красавіку 2024 года і Аграгіядзе - 2024.